Вікіпедыя:Вікіфікацыя
![]() | Гэта старонка з’яўляецца часткай рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзенымі тут нормамі рэкамендуецца кіравацца ўсім удзельнікам. Аднак, гэтыя нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем упэўніцеся, што змены адпавядаюць пагадненню. Калі ёсць сумневы, першапачаткова абмяркуйце іх на старонцы размоў. |
Вікіфікацыя — працэс дадання або выпраўлення вікі-разметкі ў існуючых артыкулах. Вікіфікацыя ўключае прастаўленне ўнутраных спасылак[1] на ключавыя словы артыкула там, дзе яны дарэчныя.
Некаторыя аўтары Вікіпедыі валодаюць ведамі аб прадмеце артыкула, але па шэрагу прычын (недахоп часу, няведанне сінтаксісу вікі-разметкі і інш.) не могуць або не хочуць самастойна дадаваць у напісаныя імі артыкулы такія важныя элементы, як катэгорыі, ілюстрацыі, раздзелы, унутраныя і знешнія спасылкі[1] і інш.
Каб палепшыць якасць артыкулаў, усе жадаючыя могуць паляпшаць іх вікі-разметку.
Калі вы сустрэлі ў Вікіпедыі артыкул без вікі-разметкі і жадаеце яе туды дадаць, але не можаце самастойна зрабіць гэта, то ўстаўце ў код артыкула пазнаку {{вікіфікацыя}} (калі яна адсутнічае), альбо скарыстайцеся шаблонам {{rq}} з параметрам wikify або дадайце гэты параметр, калі пазнака {{rq}} ужо ёсць. Пасля гэтага ў тэксце артыкула з’явіцца запрашэнне да яго вікіфікацыі, а сам артыкул будзе дададзены ў спецыяльную катэгорыю.
Калі вы сустрэлі невікіфікаваны артыкул і валодаеце дастатковым вопытам і часам для яго вікіфікацыі, калі ласка, выпраўце гэты артыкул з мэтай прывядзення яго фармату да стандартаў Вікіпедыі. Калі вы лічыце, што пасля вашых змяненняў разметка артыкула цалкам адпавядае нормам афармлення, выдаліце пазнаку {{вікіфікацыя}} (або параметр wikify у шаблоне {{rq}}) з артыкула. Калі ж вы не ўпэўненыя, што правялі поўную вікіфікацыю, пакіньце гэтую пазнаку, каб нехта іншы працягнуў паляпшэнне артыкула.
Забараняецца выкарыстоўваць вікі-спасылкі ў назвах раздзелаў. Для гэтых мэт выкарыстоўвайце шаблоны {{Асноўны артыкул}} і {{гл. таксама}}.
Вікіфікацыя артыкулаў з’яўляецца важным працэсам жыццядзейнасці Вікіпедыі, і ўсе чытачы Вікіпедыі будуць вам за яе ўдзячныя.
Гл. таксама[правіць зыходнік]
Старонкі праекта[правіць зыходнік]
- Вікіпедыя:Вікіфікатар — праграма, якая паляпшае тыпаграфіку і знешні выгляд зыходнага тэксту артыкула, але не здольная здзейсніць усю неабходную працу па афармленні артыкула
- Вікіпедыя:Як правіць артыкулы
- Вікіпедыя:Унутраныя спасылкі
- Вікіпедыя:Праект:Звязнасць